107 квартир построено в Шумилинском районе за прошлый год

Актуалии Официально

Новый дом в агрогородке Никитиха

Вынікі жыллёвага будаўніцтва  за 2011 год
Адным з асноўных прыярытэтаў дзяржавы з’яўляецца задавальненне патрабавання грамадзян у жыллі. У Шумілінскім раёне ў 2011 годзе 18% інвестыцый прыходзілася на жыллёвае будаўніцтва – 16,2 млрд. рублёў, што на 25,5% менш, чым у 2010 годзе.
Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці (ўключаючы індывідуальных забудоўшчыкаў) пабудавана 107 кватэр агульнай плошчай 7609 квадратных метраў, што складае 84,5% гадавога задання і на 23,1% менш за аб’ём 2010 года.
Асноўнымі крыніцамі фінансавання жыллёвага будаўніцтва, як і раней, з’яўляюцца крэдыты банкаў і ўласныя сродкі насельніцтва. Так, за 2011 год крэдытныя рэсурсы на жыллёвае будаўніцтва засвоены ў аб’ёме 12,8 млрд. рублёў, што забяспечыла ўвод 5151 квадратнага метра (67,7% ад уводу). За кошт сродкаў насельніцтва пабудавана 2164 квадратныя метры жылля (28,4% агульнага ўводу) і выкарыстана 1910 млн. рублёў інвестыцый.
У сельскіх населеных пунктах за 2011 год задзейнічаны 1084 квадратныя метры жылля, што складае 20,4% ад аб’ёму 2010 года.
Аддзел статыстыкі Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *