Фестиваль правовых знаний прошёл в Шумилино

Новости Образование

«Кодэкс» і «Сіла права» – у пераможцах

У цэнтры дзяцей і моладзі прайшоў раённы фестываль прававых ведаў.

У фестывалі прынялі ўдзел каманды з Шумілінскай СШ №2, Кардонскай, Мікіціхінскай, Амбросавіцкай і Обальскай школ.

Каманда Кардонскай школы 

Весела і жвава прайшлі выступленні агітбрыгад. Дзеці чыталі вершы, спявалі, танцавалі, у незвычайнай форме расказвалі пра Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, нагадвалі пра тое, якія ўчынкі супрацьпраўныя, заклікалі заўжды выконваць закон.

Каманда Мікіціхінскай школы 

На другім этапе фестывалю прайшла алімпіяда прававых ведаў. Дзеці адказвалі на пытанні аб правах і абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь, аб юрыдычнай дапамозе, прававой адказнасці, расказвалі пра дзіцячыя прававыя сайты.
Намеснік старшыні камісіі па спрах непаўналетніх райвыканкама Людміла Грузневіч падзякавала ўсім камандам за выступленні і ўручыла дыпломы пераможцам. Перамогу ў фестывалі прававых ведаў атрымалі каманды «Кодэкс» з Кардонскай СШ і «Сіла права» з Мікіціхінскай СШ. Пераможцы будуць абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе конкурсу.
Мерапрыемства арганізавана спецыялістамі аддзела па адукацыі райвыканкама сумесна з раённым аддзелам унутраных спраў і камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №31 ад 23.04.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *