Подвели итоги Дня работы с населением в Николаевском сельсовете

Общество Президент

Хто, як і калі будзе вырашаць пытанні

У аўторак, 20 красавіка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч правёў рабочую нараду, на якой былі падведзены вынікі Дня работы з насельніцтвам, які прайшоў у красавіку ў Мікалаеўскім сельсавеце.

Удзел у падвядзенні вынікаў прыняла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, былі запрошаны старшыні Лаўжанскага і Мікалаеўскага сельсаветаў Святлана Кійко і Уладзімір Сядлоўскі, кіраўнікі і спецыялісты ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, раённых службаў – камунальнай, дарожнай, пажарнай і праваахоўнай.
Абмеркаванне пачалося з аналізу, як вырашаюцца ўзнятыя вяскоўцамі пытанні падчас Дня работы з насельніцтвам у Лаўжанскім сельсавеце. Інфармацыю прадаставіла старшыня сельсавета Святлана Паўлаўна Кійко. На сённяшні дзень на кантролі застаюцца 8 пытанняў, па іх вызначаны тэрміны і адказныя службы.
У пратаколе даручэнняў пасля правядзення Дня работы з насельніцтвам у Мікалаеўскім сельсавеце першапачаткова было 17 пытанняў. На сённяшні дзень нявырашанымі застаюцца 10. У ліку асноўных – рамонт дарог (выкананы часткова), добраўпарадкаванне тэрыторый. Па ўсіх пытаннях былі дакладна акрэслены магчымыя шляхі іх вырашэння, тэрміны і адказныя службы.
«Змяншацца колькасць пытанняў і зваротаў ад насельніцтва будзе толькі ў тым выпадку, калі мы іх будзем рэальна вырашаць, – падвёў вынікі нарады Мікалай Будневіч.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №31 ад 23.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *