Рэспубліканская акцыя: «Не пакідайце дзяцей адных!»

Безопасность Общество

Рэспубліканская акцыя: «Не пакідайце дзяцей адных!»
Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і і дня абароны дзяцей, стартавала 3 мая і завершыцца 1 чэрвеня.


Выратавальнікі і зацікаўленыя службы праводзяць яе з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі.
Мерапрыемствы пройдуць у 4 этапы, у іх будзе шмат абсалютна новых і сучасных форм работы як з дзецьмі, так і з бацькамі: заяўленыя конкурс «Сям’Я бяспекі», спартыўнае свята «Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя», бацькоўскія сходы, віктарыны.
Заключны этап акцыі пройдзе 1 чэрвеня – у Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта традыцыйна будуць яркія і маштабныя мерапрыемствы з інтэрактыўнымі зонамі актыўнасці, віктарынамі, рухомымі конкурсамі, паказальнымі выступленнямі, канцэртнай праграмай.
Ратавальнікі заклікаюць не пакідаць маленькіх дзяцей адных: вы заўсёды павінны быць побач з імі на адлегласці выцягнутай рукі. Вучыце сваіх дзетак, абмяркоўвайце з імі пытанні бяспекі і будзьце для іх прыкладам!
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *