Совместный рейд провели смотровая комиссия Светлосельского сельсовета и РОЧС

Безопасность Новости

Сумесны рэйд. А што там з парадкам на паддашках?

Чарговы рэйд назіральнай камісіі прайшоў на тэрыторыі Светласельскага сельсавета з удзелам карэспандэнта раённай газеты.

Як вядома, работа назіральнай камісіі, дзейнасць якой каардынуе раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дапамагае пазбегнуць няшчасных выпадкаў, выкліканых неасцярожнасцю грамадзян. Яе сутнасць заключаецца ў правядзенні сумесных абследаванняў домаўладанняў і кватэр грамадзян са своечасовым указаннем гаспадарам на недахопы, якія могуць стварыць пагрозу небяспецы. Асаблівая ўвага надаецца домаўладанням адзінокіх, адзінока пражываючых сталых грамадзян, мнагадзетных сямей, інвалідаў, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Што трапіла ў поле зроку членаў назіральнай камісіі ў Светласельскім сельсавеце? У першую чаргу стан электраправодкі, ацяпляльных печак, спраўнасць аўтаномных апавяшчальнікаў. Цікавіліся ратавальнікі і нават парадкам на паддашках, і станам дымаходаў.

З усімі наведанымі былі праведзены прафілактычныя гутаркі, растлумачаны парадак атрымання адраснай дапамогі і аказання медыцынскіх паслуг грамадзянам, якія маюць неабходнасць у гэтым. Не пакідаць дзяцей без нагляду, не курыць у ложку, тым больш у стане алкагольнага ап’янення, алгарытм дзеянняў на выпадак узнікнення надзвычайнай сітуацыі – пералік тэм для гутарак быў традыцыйным і абавязковым.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *