Шумилинское спортивное обозрение

Молодёжь Спорт, туризм

Волейбол
Аграгарадок Ноўка прымаў удзельнікаў IV абласнога турніру па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд на прызы абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.
Наша жаночая каманда, за якую выступалі Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Анастасія Гарлачова, Антаніна Дубкова, Марына Пяткевіч, Наталля Галай і Анжэла Шафірава, змаглі выйсці ў фінал і заваяваць другое месца.
Турнір мужчынскіх каманд выйгралі віцябляне, у нашых валейбалістаў – трэцяе месца. На пляцоўцы ў нашай камандзе былі лепшымі Аляксандр Купрыянаў, Яўген Завадскі, Станіслаў Прасветаў, Канстанцін Мончык, Дзмітрый Бяззубенка і Андрэй Іваноў.
Мини-футбол
У мінулую суботу прайшло першынство раёна па міні-футболе ў залік штогадовай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд. Прызавая тройка наступная: першае месца ў міні-футбалістаў Обальскага керамічнага завода (Яўген Салаўёў, Аляксей Шаракоў, Васіль Волкаў, Артур Давыдоўскі і Аляксей Ганушчанка), другой стала каманда Шумілінскай транспартнай кампаніі, трэцяй – “Лаўжанскага”.
Александр Шэдзько
Шашкі
Прайшло першынство раёна па шашках сярод дарослых. Спаборнічалі спартсмены як у камандным заліку, так і ў асабістым. Адзначым адразу: хапала барацьбы і напружання, нямала было на рэдкасць камбінацыйных і цікавых партый.
Сярод мужчын лідарства нікому не ўступіў Уладзімір Вярлоў. Праўда, нельга сказаць, што шашысту здаваліся лёгка, без барацьбы, хутчэй наадварот, увесь час Уладзіміру “на пяткі” наступаў Валерый Палякоў з УП ЖКГ. Яны паміж сабой згулялі ўнічыю. Дарэчы, Валерый — шашыст уважлівы, усе партыі згуляў засяроджана, як кажуць, без правалаў. Уладзіміру Вярлову шанцавала пры гульні белымі шашкамі, чорнымі ён партыі зводзіў да нічыйнага выніку, прычым ніводнай партыі не прайграў. Другім застаўся Валерый Палякоў, а за трэцяе месца была ўпартая барацьба паміж Сяргеем Кузьмінічам і Уладзімірам Грыбавым. Усё рашала партыя апошняга туру. Яе ў цікавай барацьбе выйграў  Уладзімір і стаў трэцім у асабістым першынстве.
Хапала цікавых партый у жанчын. Наталля Прыгун з КУСГП ”Сіроцінскі” выйграла ўсе, за выключэннем адной, згуляўшы ўнічыю з Вольгай Сіценка з Обальскага керамічнага завода, якая была ў спаборніцтвах другой.
У камандным заліку на першым месцы аказалася каманда ОКЗ, на другім былі сіроцінцы, трэцяе прызавое месца занялі шашысты цэнтральнай раённай бальніцы. Пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама — арганізатара першынства раёна па шашках.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *