Молочные вопросы: кто с плюсом, а кто и с минусом

Актуалии Экономика

Нялёгка навярстаць страчанае
Раён зноў не выканаў даведзены план па закупу малака ў насельніцтва. Летась закуплена малака ў параўнанні з папярэднім годам 91,9%. Гадавое заданне выканалі на 93,3%.
Аднак па закупу малака ў насельніцтва мінусуюць не ўсе гаспадаркі. КУСГП “Ульскі” перавыканала план па зборы малака на 15,2%. Гэта самы лепшы паказчык па раёне. На думку старшыні Мікалаёўскага сельвыканкама, такіх паказчыкаў дабіліся толькі дзякуючы прыватнаму малаказборшчыку У. У. Бужынскаму. Ён навёў парадак і з якасцю малака, і з яго тлустасцю, і з дысцыплінай. Вяскоўцы ведаюць, што малаказборшчык нават па знешняму выгляду можа вызначыць, ці свежае малако, ці разбаўлена вадой. Раз-два падманеш – і на твой падворак не заедуць, бо няякаснае малако нікому не патрэбна.
“Вельмі шкадуем, што на тэрыторыі нашага сельсавета мы не змаглі знайсці прыватнага малаказборшчыка, – гаворыць старшыня Обальскага сельвыканкама Мікалай Будневіч. – У параўнанні з 2010 годам летась закупілі малака ў насельніцтва на 2,4% больш. Хоць невялікі, але ўсё ж такі поспех. Працуем разам з мясцовымі гаспадаркамі, заключаем дагаворы з вяскоўцамі на здачу малака. Вялікі мінус, што маем толькі гужавы транспарт. Хацелася б, каб на тэрыторыі сельсавета была хаця б адна машына для збору малака. Тады б даехалі і да аддаленых вёсак ці хаця б у Грудзінава, дзе сёння трымаюць сем кароў”.
Перавыканалі гадавое заданне па закупу малака ААТ “Ляжні”, “Прыдзвінскі”, “Лаўжанскае”. На Каўлякоўшчыне гэтаму спрыялі тыя малаказдатчыкі, якія трымаюць па дзве каровы. Гэта Раіса Гарлачова, Наталля Радкевіч, Валянціна Дзежыц з Крывога Сяла, Валянціна Мясаедава з Навікоў. А Юрый Саенка з Бялянкава трымае тры каровы, сярод малаказдатчыкаў ён у лідарах.
У ААТ “Лаўжанскае” знайшлі свой стымул. Тут у калектыўным дагаворы прапісалі льготы для гаспадароў, якія здаюць за год 900 і больш кілаграмаў малака. Такіх рупліўцаў гаспадарка  забяспечвае гатовым сенам бясплатна. Пасля такога новаўвядзення колькасць малаказдатчыкаў павялічылася.
Пра закуп малака на карову. Тут па выніках мінулага года лідзіруе ААТ “АграБаравінка” – плюс 740 кілаграмаў да папярэдняга года. Вырваліся наперад і “Мішневічы” – плюс 326 кілаграмаў на карову да ўзроўню 2010 года. Гэта нядрэнна, улічваючы, што ў мінулыя гады сельсавет быў у мінусе па закупу малака.
За мінулы год у аўтсайдэрах па закупу малака ў насельніцтва СФГ “Крыніца” і “Шумілінскі райаграсэрвіс” – 61% і 67% да плана адпаведна. Ці навярстаюць страчанае?
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *