Старший мастер ООО «Вежа» Светлана Пучкова ценит свою команду

Экономика

Старшы майстар цэніць сваю каманду

Работа на вытворчасці – гэта перш за ўсё згуртаваны калектыў, лічыць старшы майстар цэха разліву ТАА «Вежа» Святлана Пучкова.

Яна цэніць сваю каманду і лічыць яе надзейнай. Святлана Мікалаеўна па натуры чалавек працалюбівы, аптымістычны. Больш за дваццаць гадоў адпрацавала ў райспажыўтаварыстве, умее хутка арганізаваць людзей (якіх у змене трыццаць чалавек), спланаваць работу на самым, бадай, галоўным вытворчым цыкле завода, адкуль выходзіць гатовая прадукцыя.

Старшы майстар лічыць, што работа прадпрыемства трымаецца на трох асноўных складніках: «Галоўнае – гэта бяспека. Здароўю людзей нічога не павінна пагражаць, таму карыстаемся ахоўнай агароджай, спецыяльнай разметкай. Наступны пункт – гэта якасць прадукцыі. Няма сэнсу перавыконваць планы, калі не будзе якасці. У гэтым плане ў нас усё на вышыні –прытрымліваемся стандартаў, рабочых інструкцый і памятак. І апошні важкі аспект – прадукцыйнасць, яна магчыма толькі тады, калі выконваюцца дзве папярэднія ўмовы». Святлана Пучкова працуе на ТАА «Вежа» сёмы год і задаволена, што вытворчасць пашыраецца і ўдасканальваецца, з’яўляюцца новыя рынкі збыту.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *