В Шумилинском районе названы лучшие театральные коллективы

Культура Новости

Гран-пры – у лялечнага тэатра «Батлейка»

Прайшоў раённы агляд-конкурс тэатральных калектываў «Тэатральная вясна-2021», у якім прынялі ўдзел дзіцячыя і дарослыя тэатральныя калектывы, тэатры мініяцюр устаноў культуры раёна.

Сцэна з мініяцюры «Мама жэніць сына» дарослага тэатра мініяцюр Аўтаклуба.

Гран-пры конкурсу атрымаў узорны лялечны тэатр «Батлейка» Шумілінскага дома рамёстваў (рэжысёр К. Барабанава) за лялечны спектакль «Цудоўны барабан».
Першае месца журы прысудзіла: узорнаму тэатральнаму калектыву «Прэм’ера» Башнёўскага СК (рэж. Л. Арэхава, А. Міраненка) за аўтарскі спектакль Л. Арэхавай «Рэпка на новы лад»; дзіцячаму тэатральнаму калектыву Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу (кір. А. Гласковіч) за спектакль-казку «Папялушка»; дзіцячаму тэатру мініяцюр Ляжнёўскага сельскага клуба-цэнтра духоўнага выхавання (кір. Н. Лазука) за тэатралізаваную пастаноўку «Лісты з мінулага»; даросламу тэатральнаму калектыву МІМ-ШОУ група «Дзеці сцэны» Обальскага ГДК (кір. Т. Партная) за спектакль «Тату-аж у Ляпёшкіна».
Другое месца журы аддала дзіцячаму тэатру мініяцюр Мішневіцкага СК (кір. І. Тарасаў) за спектакль «Яшчэ не дарослыя, але ўжо не дзеці» і даросламу тэатру мініяцюр Аўтаклуба (кір. В. Пырх) за мініяцюру «Мама жэніць сына» з рэпертуару «Дызель шоу».
Творчасць тэатральных калектываў была адзначана і па намінацыях.
Паліна ДУХОВІЧ, метадыст Шумілінскага РЦК.
Апублікавана ў №34 ад 04.05.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *