Шумилино готовится к «Дожинкам – 2021»

Главное Новости

Электрасеткі – рэканструкцыя завершыцца ў маі

Правядзенне «Дажынак» у Шуміліне для энергетыкаў стала стала добрай падставай, каб правесці рэканструкцыю энергасетак раённага цэнтра, на якую выдзелена каля дзвюх мільёнаў рублёў.

Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без электрычнасці, з кожным днём у нашых кватэрах і дамах з’яўляецца ўсё больш і больш электрапрыбораў. А значыць і нагрузкі на электрычныя лініі пастаянна павялічваюцца. У Шуміліне некаторыя электрычныя лініі без капітальнага рамонту эксплуатаваліся 35 і больш год. Таму рэканструкцыя была неабходна для камфортнага жыцця жыхароў нашага гарадка.

Будаўніцтва падстанцыі па вуліцы Луначарскага.

«У рамках падрыхтоўкі Шуміліна да абласных “Дажынак” наша прадпрыемства пачало рэканструкцыю электрычных ліній райцэнтра яшчэ ў лютым, – пачаў гутарку кіраўнік Шумілінскага раёна электрычных сетак Дзмітрый Муркоў. – На гэтыя работы выдаткавана з ўласных сродкаў прадпрыемства два мільёны рублёў. Завяршыць рэканструкцыю плануем у маі».
Пад рэканструкцыю трапілі сем кіламетраў паветраных ліній перадач 0,4 кВ па вуліцах Кароткіна, Сіпко, Луначарскага, Карла Маркса, Вакзальная і іншых. Менавіта гэтыя ўчасткі былі самымі «праблемнымі». «Нашы работнікі падтрымлівалі лініі ў спраўным стане, – расказвае Дзмітрый Васільевіч. – Але рабіць гэта з кожным годам станавілася складаней. Усё ж такі тэрміны службы давалі пра сябе ведаць. Зразумела, што пры рамонтных работах былі планавыя адключэнні электрычнасці. І гэта быў вымушаны крок. Затое зараз, я ўпэўнены, надзвычайных адключэнняў не будзе і спажыўцы пастаянна будуць з электрычнасцю».
Пры складанні плана рэканструкцыі спецыялісты ўлічвалі нагрузкі на лініі электраперадач і эстэтычны выгляд. Таму пры рэканструкцыі тры кіламетры паветраных ліній электраперадач у цэнтры Шуміліна былі заменены на кабельныя.
Пасля таго, як электрыкі справіліся з рэканструкцыяй ліній электраперадач, пачалі прыводзіць у парадак падстанцыі. Іх, дарэчы, у Шуміліне 42. Якімі б надзейнымі і сучаснымі не былі спосабы засцярогі, але знаходжанне гэтых канструкцый, асабліва ў месцах масавага знаходжання людзей, непажадана. Таму ў першую чаргу была ліквідавана падстанцыя ў раёне гарадскога стадыёна. Як адзначае Дзмітрый Муркоў, гэта падстанцыя абслугоўвае даволі вялікую колькасць спажыўцоў і нагрузка на яе пастаянна павялічваецца. Зараз ідзе будаўніцтва новай падстанцыі па вуліцы Луначарскага за аўтатрасай Віцебск–Полацк. На ёй будзе зманціравана самае сучаснае абсталяванне.
Неўзабаве знікнуць падстанцыі на цэнтральных вуліцах: за магазінам «Тры цаны» і па вуліцы Сіпко, будуць пабудаваны новыя на вуліцах Посахава і Акуцыёнка.
Маштабныя работы пройдуць на ўсіх падстанцыях. Як расказаў начальнік РЭС, на іх будуць праведзены рамонтныя работы, якія па-трабуюцца менавіта на ўчастку: ад тэхнічнага абслугоўвання, невялікага рамонту да капітальнага рамонту.
Алесь САКАЛОЎ.

Парадак наводзяць разам

Работнікі Шумілінскага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Віцебскаблпаліў» разгарнулі работы па падрыхтоўцы да «Дажынак».

Рабочыя Віталь Юхнавец і Артур Данілаў манціруюць новую агароджу.

Як расказаў кіраўнік Шумілінскага філіяла па забеспячэнні па-лівам Уладзімір Кійко, работу на прадпрыемстве разгарнулі адразу ў двух накірунках: сваімі сіламі пачалі фарбаваць і клеіць кабінеты, наводзіць парадак на тэрыторыі. Вулічныя работы пачалі з агароджы, якой трэба паставіць150 метраў. За ўласныя сродкі закупілі лісты метала-профілю, на якія патрацілі каля трох тысяч рублёў. Мяркуюць прывесці да ладу фасад самога будынка: абтынкаваць, пафарбаваць, устанавіць банер з рэкламай паслуг. У планах – афарбоўка вокнаў і дзвярэй, падсыпка пад’язной дарогі шчэбенем.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

З граблямі і піламі ў руках

Навядзенне парадку да абласных «Дажынак» – справа агульная. І супрацоўнікі РАУС прымаюць у ёй пасільны ўклад, расказаў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Шумінскі.

Ігар Чысты абразае яблыні

Узяліся добраўпарадкаваць тэрыторыю за будынкам райаддзела. З сякерамі і граблямі ў руках міліцыянеры высеклі лазняк, прыбралі смецце, пабялілі бардзюры, навялі парадак ля альтанкі ў зоне адпачынку. Загадчык групы тылавога забеспячэння РАУС Ігар Чысты разам з калегамі абразалі яблыні за будынкам. У планах – рамонт ганка, фасаду будынка і замена варот.
Ларыса КІСЯЛЕВА.
Апублікавана ў №34 ад 04.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *