ЦЭ в Шумилино прошел на высоком организационном уровне

Новости Образование Общество

Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 14 мая пракантраляваў ход падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2023 годзе па Віцебскай вобласці. Быў наведаны і Шумілінскі раён.

Па Віцебскай вобласці створаны 22 пункты для правядзення цэнтралізаванага экзамену. КДК вобласці 14 мая правёў кантрольныя мерапрыемствы ў 13 пунктах правядзення ЦЭ. Дадзена ацэнка падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага экзамену па рускай і беларускай мовах у 5 гарадах і 8 раёнах вобласці. Вывучаны пытанні арганізацыі падвозу і суправаджэння вучняў у пункты правядзення ЦЭ, прапускнога рэжыму ў будынак пункта правя­дзення ЦЭ; умовы, створаныя ва ўстановах адукацыі для правядзення ЦЭ; метадычнае і інфармацыйнае суправаджэнне працэсу; забяспечанасць медыцынскай дапамогай і інш.

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, член Дзяржаўнай камісіі па кантролі Уладзімір Гадзяцкі наведаў пункт ЦЭ ў сярэдняй школе № 1 ім. Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка ў г. п. Шуміліна, а таксама ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў добрую арганізацыйную падрыхтоўку да ЦЭ і выдатны настрой навучэнцаў, зараджаных на паспяховую здачу экзаменаў.

Усяго ў Віцебскай вобласці на ЦЭ па рускай мове зарэгістравалася 4538 навучэнцаў, па беларускай мове — 870.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў асобным установам адукацыі дадзены рэкамендацыі па выяўленых недахопах, якія былі аператыўна ліквідаваны. Вынікі першага дня паказалі, што ў цэлым яўка на ЦЭ была добрая. Не з’явіліся з раней зарэгістраваных навучэнцаў 12, 2 з якіх мелі магчымасць не здаваць экзамен — гэта пераможцы абласнога і рэспубліканскага этапа прадметных алімпіяд, якія раней прайшлі рэгістрацыю, але ў апошні момант перадумалі.

Кантроль за ходам правядзення ўступнай кампаніі па Віцебскай вобласці працягваецца.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *