Спрашивали-отвечаем. Досрочные пенсии

Вопрос-Ответ Закон

Датэрміновыя пенсіі: каму, калі?
Чула, што зараз прызначаюцца прафесійныя датэрміновыя пенсіі. Раскажыце пра іх больш падрабязна.
— Законам Рэспублікі Беларусь №322-3 “Аб прафесійным пенсійным страхаванні” прадугледжаны два віды прафесійных пенсій — дадатковыя і датэрміновыя. Зараз Фонд назначае і выплачвае дадатковыя прафесійныя пенсіі. Яны прызначаюцца грамадзянам, якія працуюць (працавалі) ў асаблівых умовах працы, пачынаючы з 1 студзеня 2009 года, і дасягнулі агульнавызначанага пенсійнага ўзросту (жанчыны — 55 год, мужчыны — 60 год). Дадатковая прафесійная пенсія выплачваецца ў дадатак да пенсіі у памеры накопленых пенсійных зберажэнняў, улічаных у Фондзе.
Што тычыцца датэрміновых пенсій, то для іх назначэння неабходны пэўны стаж работы ў асаблівых умовах працы (пачынаючы з 1 студзеня 2009 года), выпрацаваны з улікам патрабаванняў Закона №322-3. Мяркуецца, што звароты за такімі пенсіямі могуць з’явіцца не раней 2013 года. Варта адзначыць, што калі работнік па якіх-небудзь прычынах не карыстаецца правам на атрыманне датэрміновай пенсіі, яму гарантуецца атрыманне дадатковай пенсіі, але не раней, чым пасля дасягнення агульнавызначанага пенсійнага ўзросту.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2012.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *