В августе в Шумилино свадебный бум?

Вопрос-Ответ Официально

Дні вяселляў на жнівень распісаны?!
Не адзін раз чула ў асяроддзі моладзі, маўляў, сёлета ў нас «бум» на вяселлі, і на жнівень у загсе ўсё распісана.
“Ці сапраўды так?” – вырашыла расставіць усе кропкі над «і» і звярнулася за афіцыйным каментарыем да чалавека, які непасрэдна вядзе ўсе гэтыя “амурныя справы” – да Ірыны КІСЯЛЕВІЧ, начальніка аддзела загсу райвыканкама.
–    У нас улічваюцца ўсе пажаданні маладых, – адзначыла І. Кісялевіч. – Кожны можа вызначыць дату рэгістрацыі шлюбу, пачынаючы ад 3-х дзён і заканчваючы 3-ма месяцамі з моманту падачы заявы. А пакуль жа самыя загружаныя ў жніўні толькі два дні – 9 і 16. Менавіта гэтыя даты абралі для ўрачыстай рэгістрацыі шлюбаў 8 пар (чатыры пары – 9 жніўня і чатыры – 16 жніўня).”
Астатнія дні свабодныя, зазначыла начальнік загсу, так што думайце, рашайцеся і прыходзьце.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў  №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *