Шумилинские медики присоединились к республиканской акции «Я вакцинировался, а ты?»

Главное Здоровье Новости

«Я вакцыніраваўся, а ты?»

Флэшмоб пад такой назвай стартаваў у Беларусі. Гэта частка вялікай інфармацыйнай кампаніі па папулярызацыі вакцынацыі ад каранавірусу, якая нацэлена як на ўсвядомленае фарміраванне індывідуальнага імунітэту, так і на стварэнне калектыўнага.

Медыцынскія работнікі Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі.

«У нас няма сумненняў і ваганняў, рабіць прышчэпку ці не. Вакцынацыя – гэта бяспечны і эфектыўны спосаб папярэджання хвароб і выратавання чалавечых жыццяў, асабліва зараз. Калі мы вакцынаваныя, мы абараняем не толькі сябе, але і навакольных. Мы ўпэўнены, што чым большая ў грамадстве доля тых, хто зрабіў прышчэпку, тым вышэй калектыўны імунітэт і, значыць, меншая рызыка ўзнікнення ўсплёску захворванняў», – пішуць медработнікі краіны.
Далучыліся да флэшмоба і шумілінскія медыкі. Яны вакцынуюцца і публікуюць фота з адпаведнымі хэштэгамі ў сацыяльных сетках.
– На мінулым тыдні ў раён паступіла 370 доз вакцыны «Спадарожнік V». Дадзены прэпарат прайшоў кантроль якасці, – расказала галоўны ўрач ЦРБ Святлана Лінкевіч. – Запісацца на прышчэпку можна па тэлефоне 5-51-57. Ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі працэдура не патрабуе.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў № 38 ад 21.05.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *