Пачаў работу студатрад у Шумілінскай ПМК-70

Главное Молодёжь Новости

Студатрады атрымалі пуцёўкі

Як паведаміла першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, 14 чэрвеня пачаў работу студатрад у Шумілінскай ПМК-70. У ліпені пачне сваю работу студатрад у Шумілінскім лясгасе, у канцы ліпеня-жніўні – у сельгас-прадпрыемстве «Лаўжанскае».

Ірына Шалахава і Вікторыя Бяляева ўручаюць пуцёўку інжынеру Шумілінскага лясгаса Паўлу Цішкевічу.

Багатая, насычаная вялікімі працоўнымі справамі і здзяйсненнямі гісторыя ў студэнцкага будаўнічага руху Беларусі. Мінула ўжо 58 гадоў з часу ўтварэння першых студэнцкіх працоўных атрадаў. За гэтыя гады ў маладзёжных працоўных фарміраваннях атрымалі сапраўдную рабочую загартоўку каля 18 мільёнаў юнакоў і дзяўчат.
І сёння моладзь, юнае пакаленне краіны, годна працягвае і памнажае працоўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў. Студатрадаўскаму руху з боку дзяржавы аказваецца ўсебаковая падтрымка. Пра гэта казала галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай і праграмнай дзейнасці Віцебскага абласнога камітэта ГА БРСМ Ірына Алюшына падчас уручэння пуцёвак студэнцкім атрадам Шуміліншчыны. Яно прайшло 15 чэрвеня на пляцоўцы каля Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Студатрад – лепшая магчымасць з карысцю папрацаваць, цікава правесці час, адчуць рамантыку, завесці новых сяброў. Так пачала свой зварот да маладых людзей намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. «Гэта ў першую чаргу магчымасць даказаць самому сябе на што я здатны, – падкрэсліла Ірына Іванаўна. – Гэта і ўменне працаваць у камандзе. Сёлета ў нашым гарадку багата работы і дзякуючы вам Шуміліна стане больш прыгожым і годна сустрэне гасцей абласнога свята «Дажынкі»».
Ірына Шалахава ўручыла пуцёўкі намесніку камандзіра студ-атрада Даніілу Абраменку і прадстаўніку Шумілінскага лясгаса – інжынеру па паляўнічай гаспадарцы маладому спецыялісту Паўлу Цішкевічу.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №46 ад 18.06.2021 г.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *