22 ребёнка принял летний лагерь «Солнышко» в Обольской СШ

Новости Образование Общество

У школьным лагеры «Сонейка»

Алена Селязнёва і Дзмітрый Зубараў расказваюць дзецям пра бяспеку ў час летніх канікулаў.

У Обальскай школе ў першую змену працуе аздараўленчы лагер дзённага знаходжання «Сонейка», у якім адпачываюць 22 дзіцяці ва ўзросце 6-10 гадоў.

На кожны дзень у лагеры складзены забаўляльныя, выхаваўчыя, аздараўленчыя мерапрыемствы. Праводзяцца гульні, клубы вясёлых і знаходлівых, віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы, дыскатэкі, інсцэніраванне казак (дзеці самі робяць касцюмы з розных бытавых адыходаў, што вельмі падабаецца). Нядаўна хадзілі на экскурсію на Обальскі керамічны завод.
– Для нас майстры завода арганізавалі майстар-клас па вырабе сувеніраў з гліны, – расказалі Ульяна Бібікава і Ксенія Марозава. – Кожнаму далі ў рукі матэрыял і вучылі, як зрабіць сувеніры – гліняных коцікаў. Было здорава. Мы вельмі радаваліся, што ў нас атрымлівалася.
«Асаблівасць нашага аздараўленчага лагера ў тым, што ён профільны – сумесна з РАУС і РАНС, – расказала начальнік лагера Вольга Баранава. – Нядаўна прыязджалі выратавальнікі, праводзілі квэст-гульню і віктарыну. Не забываем пра мерапрыемствы па правілах дарожнага руху. А пра бяспечныя паводзіны нагадваюць супрацоўнікі РАУС».
Падчас нашага прыезду старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Алена Селязнёва і старшы ўчастковы інспектар Дзмітрый Зубараў праводзілі з дзецьмі віктарыну «Не забудзь пра бяспеку». Яны нагадалі пра бяспечныя паводзіны на вадзе, пра важнасць захавання Правілаў дарожнага руху, пра тое, што самастойна катацца на веласіпедзе без нагляду дарослых можна толькі з 14 гадоў. Алена Селязнёва расказала пра выпадак у раёне, калі ў нежылым доме ў Грудзінаве дзеці падпалілі кардон, каб разагнаць камароў, а ў выніку згарэў увесь дом. Супрацоўнікі міліцыі пераконвалі дзяцей, што бяспека і асцярожнасць – гэта вельмі важна. Ад гэтага часам залежыць не толькі здароўе, але і жыццё.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №48 ад 25. 06.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *