В Шумилинском районе проходит Неделя молодёжи

Главное Молодёжь Новости

Весткі з раённага тыдня моладзі

З флэшмобу «Народная зарадка» для адпачываючых у лагеры «Пунцовы ветразь» у Лескавічах пачаўся ў раёне тыдзень моладзі. Арганізавалі і правялі яго работнікі райкама ГА БРСМ і раённага цэнтра культуры.


У сераду чатыры сям’і выйшлі на спаборніцтвы ў спартландыі «Вясёлая сямейка». Бацькі і дзеці спаборнічалі ў этапах «Навігатар», «Дружная сямейка», «Хто рана ўстае» і іншых. І невядома хто – дарослыя ці дзеці – больш імкнуліся перамагчы. Дзеці радаваліся, бегалі і скакалі, таты падчас эстафеты даказалі, што яны без праблем могуць сабраць дзяцей у садзік ці школу, а маці пераканалі прысутных, што яны ведаюць маркі аўтамабіляў не горш, чым мужчыны. І ў пэўны момант дух спаборніцтва пераўтварыўся ў адзіную таварыскую атмасферу, на якой панавалі смех, радасць і цудоўны настрой. У спартландыі перамагла сям’я Пальвінскіх, якая крыху абышла сем’і Манак і Кузняцовых .
У чацвер у Язвіне супрацоўнікі ДАІ сумесна з першым сакратаром райкама ГА БРСМ Вікторыяй Бяляевай правялі для дзяцей гульнявую праграму, падчас якой нагадалі правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №48 ад 25. 06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *