Шумілінская рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў дэндрапарку лясгаса стала цэнтрам навагодніх віншаванняў дзяцей з усяго раёна

Главное Культура Новости Общество

Падарожжа ў навагоднюю казку

Шумілінская рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў дэндрапарку лясгаса стала цэнтрам навагодніх віншаванняў дзяцей з усяго раёна. 

За два дні Дзед Мароз разам са Снягуркай прыняў дванаццаць дзіцячых дэлегацый не менш як па 15-20 чалавек кожная. Ён па сакрэце прызнаўся, што нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, стаміцца і засумаваць не паспеў – дзеці зараджалі яго пазітыўнай энер-гіяй.

  Сёлета ўпершыню пабывалі ў рэзідэнцыі дзеці з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і паўдзельнічалі ў незвычайным навагоднім прадстаўленні «Рэзідэнцыя адна, а Дзедаў Марозаў два». Такі навагодні падарунак зрабілі ім надзейныя і пастаянныя сябры-спонсары – прыватнае прадпрыемства «Альянспластрэсурс». Дзякуючы іх шчодрасці, дабрыні і сардэчнасці дзеткі пабывалі ў сапраўднай казцы, непасрэдна паўдзельнічалі ў прадстаўленні:  адгадвалі загадкі, загадвалі жаданні, пераадольвалі перашкоды, каб трапіць да сапраўднага Дзеда Мароза. А пасля ўсе разам вадзілі карагод і, канешне, атрымалі доўгачаканыя падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Як расказала загадчыца аддзялення ТЦСАН Ларыса Забаўская, салодкія падарункі атрымалі 67 маленькіх падапечных цэнтра.

Цуды здараюцца, калі ў іх вераць!

Алена КАРПУШЭНКА.

Апублікавана ў №1 от 06.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *