Стройотряд шумилинских старшеклассников помогает готовить райцентр к «Дожинкам»

Молодёжь Экономика

Як расказала першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева,  гэтым летам на Віцебшчыне  створана 36 студатрадаў, якія аб’ядналі  436 маладых людзей. Моладзь будзе працаваць на розных гаспадарчых аб’ектах. Так, два будаатрады прымуць удзел у будаўніцтве БелАЭС у Астраўцы, адзін – ва ўсерасійскай маладзёжнай будоўлі «Кузбас» у Цюмені. У Шуміліне 14 чэрвеня пачаў работу студатрад «Энергія маладосці імя Героя Савецкага Саюза М. А. Ласкунова»,  які сфарміравалі 9 старшакласнікаў з шумілінскіх СШ №1 і СШ №2.  На працягу месяца маладыя людзі будуць працаваць у Шумілінскай ПМК-70.

На мінулым тыдні студатрадаўцы працавалі на добраўпарадкаванні адміністрацыйнага будынка Раёна газазабеспячэння. Старшы майстар  ПМК-70 Уладзіслаў Улюценка  адразу пачаў хваліць хлопцаў. «На будаўніцтве заўсёды хапае работы, тым больш сёлета, калі Шуміліна рыхтуецца да правядзення “Дажынак”,  – адзначыў Уладзіслаў. –  Як ніколі дарэчы дадатковыя працоўныя рукі. Найперш гэта тычыцца падсобных работ. Вось гэты аб’ект неўзабаве мы здаём і, паверце, работы для хлопцаў хоць адбаўляй: уборка будаўнічага смецця, перакопванне газонаў і падрыхтоўка да пасеву травы, ну і пагрузку (выгрузку) будаўнічых матэрыялаў ніхто не адмяняў. Хочацца, каб студатрадаўцы ўвесь час працавалі з такім імпэтам, як у першыя дні».

– У нас на размовы толькі 10 хвілін, – адразу падкрэслілі хлопцы. – Наш перапынак. За сённяшні дзень яшчэ даволі шмат трэба зрабіць.

Маладыя людзі расказалі, што адміністрацыйны будынак Раёна газазабеспячэння не першы іх будаўнічы аб’ект, яны працавалі на цэнтральнай раённай бальніцы, на полацкім палігоне адходаў «Паліміра».  «Мы не скардзімся, бо самі вырашылі гэтым летам папрацаваць, – адзначаюць студатрадаўцы. – Што такое будоўля, мы ведаем, бо некаторыя з нас працавалі ў студатрадзе і летась».

«Калі мы збіраліся ў атрад, то першыя думкі былі, каб зарабіць грошай, – адзначае камісар атрада Данііл Абраменка.  – Але літаральна  праз пару дзён, калі ўключыліся ў гэты віхор падрыхтоўкі нашага роднага гарадка да свята “Дажынкі”, сталі асэнсоўваць, што і мы ўносім свой уклад у прыгажосць нашага мястэчка. І гэта, паверце, вельмі адказна і ганарова для нас, маладых».

Некаторыя хлопцы прызналіся, што будуць прасіцца на работу ў ПМК-70 і на наступны месяц.

Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *