Среди молодых комбайнеров Шумилинского района лидирует Олег Борисевич

Актуалии Молодёжь Экономика

Раўненне – на Алега Барысевіча

У сельскую гаспадарку прыйшоў практычна пасля заканчэння школы. Але на той час меў ужо такі-сякі вопыт, бо працаваў летам памочнікам камбайнера. Вывучыўся на механізатара і працуе вясной і восенню з сеялкай і плугамі, у час уборачнай – на камбайне. Гаворка пра Алега Валер’евіча Барысевіча з ААТ “Лаўжанскае”, які сёлета з’яўляецца лідарам жніва сярод маладых камбайнераў.
Алег Барысевіч намалаціў амаль пяцьсот тон збожжа. Гэта самы лепшы вынік сярод маладых камбайнераў раёна.  Марыць пра тысячу тон. Каб іх намалаціць, гатовы нават паехаць на дапамогу ў іншыя гаспадаркі. Спрыту, вопыту, руплівасці Алегу Барысевічу не займаць. На яго раўняюцца маладыя камбайнеры з ўсяго раёна.
У сваім жыцці Алег Барысевіч двойчы быў тысячнікам. У складзе шумілінскай дэлегацыі ў 2014 годзе браў удзел у абласных “Дажынках” у Гарадку, чым вельмі ганарыцца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 67 ад 29.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *