Вопросы работы судов рассматривались на заседании райисполкома

Актуалии Президент

Лепш не даводзіць справу да суда
“Аб актывізацыі спрошчаных судовых працэдур”, “Аб мерах па эфектыўнасці выканання судовых пастаноў” — з разгляду гэтых пытанняў пачалося ў чацвер 19 жніўня пасяджэнне райвыканкама, якое правёў кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Удзел у разглядзе гэтых пытанняў прынялі намеснік Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь Віктар Мікалаевіч Рабцаў і Старшыня гаспадарчага суда Віцебскай вобласці Алена Аляксандраўна Мікалаева.
Прадстаўнікі гаспадарчага суда не выпадкова завіталі да нас у раён. Як адзначыў В. М. Рабцаў, сярод тых, хто не падпарадкоўваецца рашэнням суда, не выконвае рашэнні суда і не гасіць даўгі, нямала прадстаўнікоў Шуміліншчыны. Найперш у гэтым спісе ён назваў “Шумілінскі райаграсервіс”, Обальскі керамічны завод, а таксама КУСГП “Ульскі”. Дарэчы, як адзначыла А. А. Мікалаева, толькі райаграсервіс па рашэнню гаспадарчага суда па-вінен выплаціць 4 мільярды 238 мільёнаў рублёў, але з гэтай сумы пагашана толькі 10%. Яшчэ большыя даўгі ў керамічнага завода — звыш 7 мільярдаў.
Але не толькі гэта прымусіла В. М. Рабцава і А. А. Мікалаеву выйсці на размову на ўзроўні райвыканкама. Найперш яны засяродзілі ўвагу на прававой культуры ўдзельнікаў судовых працэсаў, якія па няведанню ці нежаданню слаба выкарыстоўваюць дасудовае ўрэгуляванне спрэчак, не ўключаюць гэты аспект у дагаворы.
Зусім недапушчальна, лічаць прадстаўнікі суда, калі ў гаспадарчы суд звяртаюцца арганізацыі адной ведамаснай падпарадкаванасці, плацяць вялікія сумы па дзяржаўнай пошліне.
Наогул, калі справа і дайшла да суда (хоць гэтага ў большасці выпадкаў можна пазбегнуць), можна з’эканоміць на дзяржаўнай пошліне, раілі спецыялісты. Трэба выкарыстоўваць загадную вытворчасць, практыкаваць працэдуру пасрэдніцтва. Можна звярнуцца і за растэр-міноўкай плацяжоў аж на 10 год — такая палёгка прадстаўляецца згодна з адпаведным Указам Прэзідэнта, але і за гэтым шумілінскія даўжнікі не звярталіся.
Няправільнае вядзенне фінансавых спраў, накапленне даўгоў вядуць да банкруцтва, што вельмі небяспечна для прадпрыемстваў. Да гэтага нельга даводзіць. Варта сёння прыняць усе меры, каб выкараскацца з даўгавой ямы.
На пасяджэнні райвыканкама былі абмеркаваны меры па выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў трэцім квартале, разгледжаны акт праверкі раённага выканаўчага камітэта, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці, іншыя пытанні.
Автор Алина ПЕТРОВА.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *