Развитие сельского хозяйства Шумилинского района рассмотрели депутаты районного Совета депутатов

Главное Сельское хозяйство Экономика

Работа сельскагаспадарчых арганізацый раёна і перспектывы развіцця галіны былі разгледжаны на 40-й чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якую правёў старшыня Савета Мікалай Будневіч.

Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Руслан Яскевіч адзначыў, што тэмп росту валавой прадукцыі галіны за пяць месяцаў бягучага года склаў 94,7% пры заданні 106,5%. Забяспечылі перавышэнне мінулагодніх паказчыкаў «Ляжні» (107,1%), «Ульскі» (107,5%), «Сіроцінскі» (105,4%), «Лаўжанскі» (104,3%), «Вітконпрадукт» (104,1%). Не выканалі пра-гнозны паказчык «Пры-дзвінскі», «Прыазёрны мір», «Мішневічы», «Шумілінскі райаграсэрвіс», «АграБаравінка», у першую чаргу, з-за нездавальняючага ўзроўню вытворчасці малака, таварнасці, якасных паказчыкаў яго рэалізацыі. Аналіз работы галіны паказаў зніжэнне ўзроўню работы па аднаўленні статка буйной рагатай жывёлы (мінус 335 галоў да 2020 года), знізілася і агульнае пагалоўе жывёлы. Усё гэта адмоўна адбіваецца на фінансавай сітуацыі ў гаспадарках – на недаборы прадукцыі, нізкай якасці гаспадаркі страцілі 1,8 мільёна рублёў, падкрэсліў Руслан Яскевіч. Адпаведна застаецца невысокай  (у сярэднім па раёне 601 руб.) і заработная плата ў галіне, у якой працуе больш за 1 тысячу работнікаў.

Разам з тым, гаспадаркі раёна атрымалі 5,4 мільёна рублёў дзяржаўнай падтрымкі на закупку ўгнаенняў, запасных частак, паліва для правядзення палявых работ.

Вострай застаецца праблема кадравага забеспячэння, не затрымліваюцца пасля адпрацоўкі маладыя спецыялісты. Выхад – падрыхтоўка мясцовых кадраў. Так, зараз навучаюцца па мэтавых дагаворах 7 чалавек. Начальнік упраўлення назваў шэраг задач, якія стаяць перад кіраўнікамі, спецыялістамі і работнікамі сельгасарганізацый, і прапановы па выхаду на станоўчую дынаміку развіцця галіны.

У абмеркаванне пытання выступіла дэпутат раённага Савета дэпутатаў  дырэктар КУСГП «Ульскі» Валянціна Лабейка, якая расказала аб захадах, якія робяцца на прадпрыемстве для выпраўлення сітуацыі. Дэпутат райсавета галоўны ветэрынарны ўрач раёна Ларыса Ціханенка звярнула ўвагу на строгае выкананне патрабаванняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, бо менавіта парушэнні ў кармленні жывёлы, яе ўтрыманні, вырошчванні маладняку і не даюць дабіцца вынікаў. Старшыня Мікалаеўскага сельскага Савета дэпутатаў Уладзімір Сядлоўскі расказаў пра работу з асабістымі гаспадаркамі вяскоўцаў, як адной з крыніц вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У Мікалаеўскім сельсавеце самая вялікая колькасць прыватных кароў – 93.

Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, які браў удзел у рабоце сесіі, адзначыў, што патэнцыял для развіцця галіны ёсць па ўсіх напрамках. Каб раён падняўся з ніжніх радкоў абласных зводак, неабходна грунтоўна і неадкладна брацца за работу ўсім. Зараз галоўная задача – не ўпусціць тэрміны нарыхтоўкі кармоў, бо калі травы перастаяць, губляюцца якасныя паказчыкі. Калі ў мінулым годзе было нарыхтавана кармоў з запасам, то і зімоўка прайшла спакойна. Такая ж задача стаіць і сёлета, падкрэсліў кіраўнік раёна. Ён выказаў шэраг крытычных заўваг па праекце рашэння, прапанаваў канкрэтызаваць яго.

На сесіі выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ірына Палякова, якая заўважыла, што ў галіне існуе шэраг праблем, але перш чым ставіць іх перад урадам і Кіраўніком дзяржавы, неабходна зрабіць самім усё, што магчыма.

Па прапанове дэпутата раённага Савета начальніка фінансавага аддзела Алены Сідарэнка дэпутаты ўнеслі змяненні ў райбю-джэт: пераразмеркавалі грошы па асобных артыкулах з мэтай аператыўнага фінансавання работ па падрыхтоўцы да «Дажынак».

Быў зацверджаны рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны на 2021-2025 гады.

Па прапанове начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларысы Жукавай дэпутаты выдзелілі амаль 35 тысяч рублёў для выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі мнагадзетным сем’ям на падрыхтоўку дзяцей да школы – на кожнага вучня (а іх 479) будзе выплачана па 60 рублёў.

Таксама былі зменены межы вёсак Дабея, Дубінкі, Харакова, Мазурына – землі, якія не выкарыстоў-ваюцца, перададзены гаспадаркам для ўвядзення ў абарот.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *