Обольские керамисты готовят сувениры к Дожинкам-2021

Главное Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости

Обальская  кераміка  –  брэнд  раёна

Зараз да абласных «Дажынак» рыхтуецца не толькі райцэнтр. Не менш горача і на ўчастку сувенірнай керамікі Обальскага керамічнага завода, дзе вырабляецца сувенірная прадукцыя.

«Першая заказная партыя сувеніраў для шаноўных гасцей і дэлегацый свята гатовая, – прадэманстраваў брыгадзір участка Аляксандр Захаранка. – Над вырабамі чаруюць 5 майстроў-мастакоў, з іх чацвёра вытворцаў (Кацярына Баранава, Кацярына Васілевіч, Іна Мураўёва, Таццяна Чарвінская) і ліцейшчык Ігар Клачок».

Обальскія керамісты не першы раз прыкладаюць свае залатыя рукі і багатую фантазію ў падрыхтоўцы сувеніраў да «Дажынак». У іх ужо ёсць вопыт – яны са сваёй керамікай бралі удзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі ў Полацку і Гарадку. Зараз жа на яркай і сакавітай сувенірнай прадукцыі – пано, алоўніцах, вазах і г. д. – пастараліся ўвасобіць славутасці Шумілінскага краю, перадаць яго асаблівасці. Тут, вядома, і салаўі, і самы вялікі камень, і сельскагаспадарчая тэма, і, канешне, сімволіка раёна.

Выкананая з душой рукамі мастакоў-творцаў обальская кераміка павінна пакінуць добрую памяць пра ўдзел у абласных «Дажынках» у Шуміліне.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *