Присоединись к акции, помоги детям собраться в школу

Новости Общество

«Ідзём у школу»

Да 1 верасня – пачатку новага навучальнага года – застаўся месяц. І гэта месяц прыемных клопатаў і добрых спраў. Штогод у нашай краіне ладзіцца дабрачынная акцыя «Збяром дзіця ў школу», мэта якой – дапамагчы мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, дзецям з дамоў-інтэрнатаў сабрацца да 1 верасня.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна таксама аб’явіў дабрачынны збор «Ідзём у школу!» і прапануе арганізацыям, прадпрымальнікам і проста жыхарам раёна прыняць у акцыі ўдзел і аказаць пасільную падтрымку.
«Прымаецца любая дапамога, – кажа дырэктар цэнтра Валянціна Штуро. – Канцылярскія, пісьмовыя і спартыўныя прылады, сшыткі, наборы для дзіцячай творчасці, адзенне, абутак – будзем рады ўсяму і перададзім рэчы сем’ям, якія маюць вострую неабходнасць у дапамозе ці аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Давайце падорым ім светлы святочны настрой і адчуванне радасці ад сустрэчы са школай».
Пункт прыёму дабрачыннай дапамогі – ТЦСАН (г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 8, рэжым работы – панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00).
Дадатковую інфармацыю можна ўдакладніць па тэл. 57188.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №58 от 30.07.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *