В Шумилинским районе чествовали сразу два экипажа комбайнеров, намолотивших по 1000 тон зерна

Главное Дажынкі-2021 у Шуміліне Сельское хозяйство

Ёсць два экіпажы-тысячнікі!

Аляксандр Раманятаў.

9 жніўня кіраўніцтва раёна віншавала адразу два экіпажы камбайнераў, якія намалацілі па тысячы тон збожжа – Сяргея Гоманава і Сяргея Радзівонава з ААТ «АграБаравінка» і Аляксандра Раманятава з ААТ «Прыазёрны мір». Перадавікам-камбайнерам былі ўручаны дыпломы і прэміі.

Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў разам з Сяргеем Гоманавым і Сяргеем Радзівонавым.

На раніцу ўчарашняга дня экіпаж Сяргея Гоманава і Сяргея Радзівонава намалаціў 1009 тон зерня. Павіншаваць герояў жніва прыехалі на палеткі КУСГП «Сіроцінскі» (механізатары «АграБаравінкі» дапамагаюць на жніве гэтаму сельгаспрадпрыемству).
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў адзначыў працавітасць, сумленнасць, сілу духу Сяргея Гоманава, які працуе на ўборачнай 27 гадоў, а ў тысячніках сёлета 22-гі раз. Не адстае ад яго малады камбайнер Сяргей Радзівонаў, які дагэтуль, будучы студэнтам, працаваў на камбайне разам з бацькам, а сёлета ўладкаваўся ў гаспадарку пасля заканчэння Гарадоцкага каледжа.
Да віншаванняў далучыўся першы намеснік начальніка райвыканкама начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Руслан Яскевіч. Ён пажадаў тысячнікам далейшага плёну, а Сяргею Радзівонаву спасцігаць механізатарскую навуку, каб у далейшым самастойна сесці за штурвал камбайна.
Словы падзякі сказала 19-гадоваму Сяргею першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. У рамках рэспубліканскага праекта «Моладзь – за ўраджай» яна ўручыла маладому камбайнеру дыплом і памятны падарунак.
У Амбросавічах на палетках ААТ «Прыазёрны мір» віншавалі Аляксандра Раманятава, на рахунку якога 1002 тоны намалочанага зерня. Аляксандр таксама не першы раз становіцца тысячнікам. Ён пастаянна робіць важкі ўклад у збор ураджаю, усяго сябе аддае рабоце. Свайго перадавіка кветкамі і прэміяй павіншавала намеснік дырэктара па вытворчасці Марына Панкраценка. Яна адзначыла, што сельгаспрадпрыемства ганарыцца залатымі рукамі Аляксандра Раманятава і выказала надзею, што ў гаспадарцы ў гэтым годзе будзе і яшчэ тысячнік.
Песнямі, словамі прызнання і хвалы хлебаробскім рукам віншавалі тысячнікаў на жніўных палетках работнікі раённага цэнтра культуры.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №61 ад 10.08.2021 г.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *