Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАУС Віктар Попелаў.

Карткі
З банкаўскай карткі жыхаркі аг. Кардон прапала амаль тысяча рублёў. Пра гэта пацярпелая заявіла ў міліцыю. Высветлілася, што невядомы злодзей з дапамогай інтэрнэта пакарыстаўся чужымі грашыма. Па дадзеным факце вядзецца расследаванне.
Літаральна праз некалькі дзён у РАУС было зарэгістравана яшчэ адно падобнае злачынства. Пажылая жанчына з Добрына расказала супрацоўнікам РАУС, што прапала яе банкаўская картка. Было ўстаноўлена, што ёй пакарыстаўся мясцовы жыхар. У стане алкагольнага ап’янення ён пры-своіў 80 рублёў.
Па абодвух фактах узбуджаны крымінальныя справы па ч. 1 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі». Ліхадзеям пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.
Няяўка
Над раней судзімым жыхаром Шуміліна згодна з рашэннем суда быў устаноўлены прэвентыўны нагляд. Гэта значыць, што мужчыну нельга было наведваць грамадскія месцы, трэба было паведамляць пра перамену месца жыхарства, кожны панядзелак месяца з’яўляцца на рэгістрацыю ў аддзел унутраных спраў. Але мужчына не выконваў гэтыя патрабаванні, за што быў двойчы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. А зараз за незахаванне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду яму пагражае пазбаўленне волі да аднаго года.
Крадзеж
У РАУС звярнуўся жыхар Мікалаева, дом якога абрабавалі. Невядомыя злодзеі пашкодзілі навясны замок і праніклі ў пакой. Прапалі люстра, паяльнік, асабістыя рэчы гаспадара. Урон ацэнены на 178 рублёў. Па да-дзеным крадзяжы ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзеям, – пазбаўленне волі да чатырох гадоў.
Знайшлі…
У Казьянах прапаў пенсіянер, паведаміла ў РАУС мясцовая жыхарка. Мужчыну шукалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку разам з салдатамі вайсковай часці з Віцебска. Пенсіянера знайшлі за паўтара кіламетра ад дома мёртвым. Прыкметы прымусовай смерці адсутнічаюць.

Са зводак ДАІ
Акцыя
З 11 да 18 жніўня супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей!». Мэта мерапрыемства – прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму. Асаблівая ўвага надаецца вадзіцелям, якія перавозяць дзяцей. Праводзяцца рэйды ля нерэгулюемых пешаходных пераходах.
Не ўступіў дарогу
Жыхар Віцебска, які на матацыкле «Хонда» выехаў з вуліцы Кірава ў Шуміліне на галоўную дарогу на Ленінскай, не ўступіў дарогу аўтамабілю «Сіят». У выніку транспартныя сродкі сутыкнуліся. Матацыкліст з пераломамі дастаўлены на лячэнне ў райбальніцу. Па дадзеным ДТЗ праводзіцца праверка.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №63 ад 17.08.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *