Николай Талдыкин из «АгроБоровинки» Шумилинского района 30 лет убирает хлеб

Главное Новости Сельское хозяйство

Трыццаць гадоў убірае хлеб

Ірына Палякова віншуе Мікалая Талдыкіна.

З года ў год у раёне віншуюць лідараў жніва, часам па-за ўвагай застаюцца тыя, хто не дацягвае да тысячы, але ж на працягу ўсяго працоўнага жыцця працуе за штурвалам камбайна. У ліку такіх – Мікалай Талдыкін з ААТ «АграБаравінка». Павіншаваць яго з заканчэннем жніва ў сельгаспрадпрыемства прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова.

«Галоўнае багацце Шумілінскага раёна і ўсёй краіны – гэта працавітыя людзі, – адзначыла Ірына Міхайлаўна, выступаючы перад механізатарамі на мехдвары «АграБаравінкі». – Дзякуючы ім развіваецца эканоміка і наш край. Руплівая праца – гэта тое, чым жывём мы, беларусы. І сёння мы рады павіншаваць Мікалая Мікалаевіча Талдыкіна, у якога сёлета юбілей работы на зернеўборачным камбайне – трыццаць гадоў».
Ірына Палякова ўручыла Мікалаю Талдыкіну падзячны ліст і падарунак, пажадала яму і ўсім механізатарам добрага здароўя, плёну і поспехаў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова вітала аднаго са старэйшых камбайнераў раёна не толькі цёплымі словамі, але і памятным падарункам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №66 ад 27.08.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *