XХVIII Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4-5 верасня ў Капылі

Главное Новости Общество

«Слова нас аб’ядноўвае»

XХVIII Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4-5 верасня ў Капылі пад дэвізам «Слова нас аб’ядноўвае»

Асноўнай тэмай Дня беларускага пісьменства стане Год народнага адзінства. Цэнтральная пляцоўка «Адзінства» будзе аформлена ў адпаведнасці з зада-дзенай тэмай, дзе прадставяць выставу газет і часопісаў «17 верасня – Дзень народнага адзінства», падрыхтаваную Міністэрствам інфармацыі і Нацыянальным гістарычным музеем.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачнецца з Рэспубліканскай навукова-асветнай экспедыцыі «Дарога да святынь», якая праходзіць пры падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы. Адправіцца экспедыцыя 1 верасня, а завершыцца 5 верасня ў Капылі
4 верасня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Капыльскія чытанні», а таксама творчы вечар для ўдзельнікаў і гасцей свята ад Саюза пісьменнікаў Беларусі. У гэты дзень пройдзе традыцыйны міжнародны круглы стол з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў блізкага і далёкага замежжа.
Асноўны дзень свята – 5 верасня. Сярод ключавых мерапрыемстваў – перадача эстафеты гораду Добрушу – сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе; цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі; цырымонія гашэння канверта і арыгінальнай маркі, прысвечаных XXVIII Дню беларускага пісьменства.
У Капылі ўстановяць помнік беларускаму пісьменніку Цішку Гартнаму, а таксама прадставяць скульптурную кампазіцыю, прысвечаную сталіцам Дня беларускага пісьменства. Наватарскі праект Беларускага саюза мастакоў – адкрыццё Алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі, адсканіраваўшы якія можна будзе атрымаць доступ да біяграфіі аўтара і азнаёміцца з творамі, якія ён напісаў.
Па матэрыялах СМІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *