На чыгунцы паблізу в. Крупчына адбылася трагедыя

Новости Происшествия

Трагедыя на чыгунцы

31 жніўня на чыгунцы адбылася трагедыя, расказаў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаслаў Воранаў. А другой гадзіне ночы на чыгуначных пуцях паблізу в. Крупчына грузавым цягніком быў смяртэльна траўміраваны жыхар нашага раёна навучэнец Гарадоцкага тэхналагічнага каледжа 2003 года нараджэння. Па дадзенай трагедыі праводзіцца праверка.


Супрацоўнікі РАУС яшчэ раз нагадваюць дарослым і дзецям: чыгунка – не месца для жартаў і забаў. Будзьце пільнымі і ўважлівымі і беражыце сваё жыццё.
Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *