Ловим рыбу по правилам

Экология

Дзе лавіць, чым лавіць?
Зараз на некаторых вадаёмах Шумілінскага раёна можа назірацца пагаршэнне ўмоў зімоўкі рыбы. Гэта звязана з вялікім снежным покрывам, рэзкімі змяненнямі сярэднясутачных тэмператур. У выніку ствараюцца дзе-нідзе перадзаморныя з’явы.
Лавіць рыбу рыбаловам-аматарам можна толькі дазволенымі прыладамі рыбалоўства: вудамі, жарліцамі, сачкамі дыяметрам не больш 0,5 м з размерамі ячэі менш 10 мм, пад’ёмнымі сеткамі размерам не больш 1х1 м і размерам ячэі менш 10 мм. Прычым, сачкі і пад’ёмныя сеткі могуць выкарыстоўвацца толькі для лоўлі рыбы ў якасці нажывы для іншых відаў рыб (не больш 30 штук на аднаго рыбалова ў суткі).
Р. МЕЛЬНІКАЎ, інспектар Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *