Водителю Игорю Борисевичу вручили премию, пирог и корзину с продукцией «Софийки»

Главное Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости Сельское хозяйство

У пераможцах – Ігар Барысевіч

ААТ «Полацкі малочны камбінат» павіншаваў работнікаў Полацкага аграпрамысловага аб’яднання, якія дасягнулі найлепшых вынікаў па ўборцы зерневых і зернебабовых культур. У ліку пераможцаў – механізатары Полацкага і Шумілінскага раёнаў.

Вядучы спецыяліст па ідэалогіі Полацкага малочнага камбіната Таццяна Акімава і начальнік аддзела маркетынгу і збыту Алеся Іванова Полацкага малочнага камбіната прыехалі на мехдвор КУСГП «Ульскі» (гаспадарка ўваходзіць у Полацкую інтэграцыйную структуру), каб павіншаваць мясцовага механізатара Ігара Барысевіча. «Згодна з палажэннем нашага калектыўнага дагавору мы вызначаем лепшых перавозчыкаў зерневых культур на розных відах транспарту, – расказала Таццяна Анатольеўна. – Сярод 28 гаспадарак і чатырох перапрацоўчых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у аграхолдынг, першым пяцьсот тон зерня на МТЗ перавёз Ігар Барысевіч з “Ульскага”, з чым мы яго і прыехалі віншаваць. Зычым лідару жніва добрага здароўя і далейшых перамог».
Перадавіку ўручылі сертыфікат на атрыманне грашовай прэміі, а ў дадатак – карзіну з прадукцыяй маркі «Сафійка» Полацкага малочнага камбіната і прыгожы духмяны пірог.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №69 ад 07.09.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *