Большинство больных венерическими заболеваниями — в возрасте до 30 лет

Здоровье

Хваробы, якія б’юць па здароўю нацыі…
У Рэспубліцы Беларусь і па Віцебскай вобласці па-ранейшаму застаецца напружанай эпідэмічная сітуацыя па інфекцыях, якія перадаюцца палавым шляхам. За 2011 год у вобласці зарэгістравана больш за тысячу хворых на ўрагенітальны хламідыёз, больш за дзве тысячы захварэўшых трыхаманозам і тры тысячы – на бактэрыяльны вагіноз.
У нашым раёне за справаздачны год выяўлены па чатыры выпадкі сіфілісу і ганарэі.
Непакоіць, што большасць захварэўшых – людзі рэпрадуктыўнага ўзросту (20-29 год). А такія хваробы негатыўна адбіваюцца на здароўі будучых бацькоў і іх нованароджаных дзяцей. Хламідыі, мікаплазмы, урэаплазмы, узбуджальнікі урагенітальнага герпесу, трыхаманозу і іншыя выклікаюць запаленчыя працэсы ў палавых (і не толькі) органах захварэўшых і вядуць да бясплоддзя, або дзеці паміраюць яшчэ ва ўлонні маці, ці нараджаюцца вельмі слабыя на здароўе.
У апошнія гады асаблівую занепакоенасць сярод анколагаў (з-за павелічэння рызыкі ўзнікнення анкалагічных захворванняў) набыла праблема інфіцыравання вірусам папіломы чалавека.
Вялікая небяспека інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, у тым, што часцей за ўсё сімптомы носяць “сцёрты” характар, калі  чалавек можа працяглы тэрмін хварэць і не звяртацца за дапамогай да дэрматавенеролага. Павінны насцярожыць выдзяленні з палавых органаў, язвы на іх ці пачырваненні, рэзь падчас мочаспускання, боль ўнізе жывата, кроў у мачы.
Памятайце: на сёння налічваецца больш за 25 інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, а многія з іх могуць перадавацца як пры сексуальным кантакце, так і праз сродкі асабістай гігіены і іншым шляхам.
Каб захаваць здароўе, пазбягайце выпадковых палавых сувязяў; строга захоўвайце правілы інтымнай і асабістай гігіены, патрабуючы таго ж ад партнёра; выкарыстоўвайце прэзерватыў, які памяншае, хаця канчаткова і не выключае, магчымасць заражэння, ўпэўніцеся, што ў вашага палавога партнёра са здароўем усё ў парадку.
На венерычныя захворванні (у тым ліку і ананімна) можна абследавацца ў кабінеце № 10, на ВІЧ – у працэдурным кабінеце ў раённай паліклініцы. Можна задаць пытанне і атрымаць неабходную інфармацыю па “тэлефоне даверу”: 4-12-81.
Кожны жадаючы можа звярнуцца ў паліклініку Віцебскага абласнога скуравенерычнага дыспансера па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 9. Прыём з 8.00 да 20.00. Працуе ў Віцебску і ананімны кабінет па вул. Герцэна, 6а, дзе ёсць магчымасць прайсці абследаванне, не называючы свайго прозвішча.
А. КАРАПУЗАВА, урач дэрматавенеролаг раённай паліклінікі Шумілінскай ЦРБ.
К. АФАНАСЬЕВА, урач-гігіеніст ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *