Активное долголетие. В ТЦСОН Шумилинского района открылось кафе «Васильки»

Здоровые города и посёлки Здоровье Общество

Галоўнае – цёплыя зносіны і творчасць

 У ТЦСАН адкрылася рэтракафэ «Васількі», дзе нават ёсць этнаграфічны куток.

 

Дырэктар цэнтра Таццяна Донюш адзначыла, што кафэ – месца сустрэч, майстар-класаў, цёплых зносін. Тут можна паслухаць музыку, патанцаваць і проста адпачыць. Арганізатарам і спонсарам мерапрыемства, на якое запрасілі жыхароў раёна, выступілі прадстаўнікі рэлігійнай арганізацыі «Беларуская каталіцкая рэлігійная місія “Карытас” Віцебскай епархіі». Яны арганізавалі выставу «Мае гады – маё багацце», прысвечаную актыўнаму даўгалеццю і прафілактыцы дэменцыі. За кубкам гарбаты падзяліліся парадамі па прафілактыцы дэменцыі і спосабамі падтрымання актыўнага ладу жыцця, правялі майстар-класы па развіцці памяці і мыслення.

«Праект «Падтрымка людзей з дэменцыяй і іх даглядаючых сваякоў у г. Віцебск і Віцебскай вобласці» накіраваны на паляпшэнне якасці жыцця хворых людзей, а таксама асоб, якія даглядаюць пажылых, – адзначыла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю рэлігійнай арганізацыі Лаліта Арлоўская. – Мы дапамагаем людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, мнагадзетным сем’ям, сталым адзінока пражываючым, людзям з дэменцыяй і іх сваякам, якія даглядаюць хворых».

Парады для актыўнага даўгалецця:

  1. Сацыялізацыя. Варта прымаць удзел у грамадскім жыцці.
  2. Інтэлектуальная актыўнасць. Гэта можа быць як саманавучанне, так і чытанне кніг, разгадванне крыжаванак.
  3. Цікаўнасць. Яна ўзмацняе жаданне быць актыўным. Цікаўнасць гарантуе з’яўленне імпульсаў у галаўным мозгу і прымушае думаць і рухацца.
    4. Творчасць. Творчы чалавек глядзіць удалечыню, бачыць і адкрывае для сябе нешта новае кожны дзень.
    5. Міласэрнасць. Клопат пра іншых змяншае наступствы стрэсаў. Калі чалавек аказвае пасільную дапамогу слабейшым, то ён адчувае сваю каштоўнасць.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *