Маладзёжныя лідары Віцебшчыны сустрэліся са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым

Молодёжь Новости Президент


Краіна ў руках маладых

У рамках святкавання 19-годдзя з дня нараджэння ГА БРСМ і напярэдадні Дня народнага адзінства маладзёжныя лідары Віцебшчыны сустрэліся са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым

Кіраўнік вобласці расказаў, якім ён бачыць ролю моладзі ў далейшым развіцці вобласці і дзяржавы, выказаў гатоўнасць падтрымаць любую добрую ініцыятыву.
Мікалай Мікалаевіч успомніў часы свайго камсамольскага юнацтва, адзначыў, што сённяшнія маладыя людзі істотна адрозніваюцца ад ранейшых, якія гатовы былі, напрыклад, ірвануць на будаванне БАМа, узяць на сябе любую іншую адказнасць. Так, рэалізавацца ў велізарнай краіне было значна прасцей, але і сёння ёсць нямала шанцаў знайсці тое месца ў жыцці, якое дазволіць быць карысным грамадству, дзяржаве, радзіме.
– Грамадзянскі абавязак моладзі – быць паслядоўнікамі сталага пакалення, быць лепшымі за нас. Вам прымаць краіну, будаваць заводы і фабрыкі, кіраваць дзяржавай, – звярнуўся да маладых Мікалай Шарснёў. – Не трэба баяцца браць на сябе адказнасць, прымаць рашэнні. Аб’ядноўвайцеся, станавіцеся адной камандай, дапамагайце адзін аднаму. Ваша вялікая сям’я павінна быць моцнай і згуртаванай.
Мікалай Шарснёў папрасіў у пярвічак БРСМ падтрымкі ў фарміраванні кадравага рэзерву вобласці.
– Магчымасць адчуць рэальнае жыццё даюць будатрады, – выказаў упэўненасць Мікалай Мікалаевіч. – Яны гуртуюць, выхоўваюць, застаюцца добрымі ўспамінамі на ўсё жыццё. І сёння любая пярвічка можа ўзяць невялікі аб’ект і давесці яго будаванне да канца.
Маладзёжныя лідары падзяліліся сваімі ідэямі і паспяховымі праектамі.
Як рэагаваць на выклікі сучаснасці, арыентавацца ў інфармацыйным патоку, фарміраваць грамадзянскую пазіцыю – пра гэта і шмат што іншае размаўлялі маладыя з кіраўніком вобласці.
Першы сакратар Шумілінскага райкама БРСМ Вікторыя Бяляева вярнулася з сустрэчы з намерам рэалізоўваць наказы кіраўніка вобласці ў жыццё.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №71 ад 14.09.2021 г.

Мікалай Шарснёў выступае перад актывістамі БРСМ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *