Касавіца буксуе

Экономика

Спасылкі на дрэннае надвор’е не да месца. Вядома, сена сушыць не ўдаецца, бо частыя дажджы, але сянаж трамбаваць яны не перашкаджаюць. Аднак касавіца ў нашым раёне буксуе — на 19 месцы ў абласной зводцы. У “Сіроцінскім” і “Баравінцы” корманарыхтоўчая кампанія ледзь дасягнула экватара, а ў “Лаўжанскім”, “Ульскім” і “Мішневічах” — і таго менш. Такое спазненне кіраўнікі гаспадарак тлумачаць тым, што касаві-ца затрымалася з-за позняй пасяўной.
Усяго на 21 чэрвеня ў раёне скошана 6311 гектараў (55,4% да плана), нарыхтавана 37431 тон сенажу, 173 тоны сіласу, 640 тон сена. У лідарах “Прыдзвінскі”: на ўмоўную галаву жывёлы тут паспелі нарыхтаваць 8,4 цэнтнера кармавых адзінак, на другім месцы “Ляжні” (7,09 ц/к.а). Па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству В. У. Коваля, у гэтых гаспадарках своечасова адрамантавалі тэхніку.
Дарэчы, тэхнічная аснашчанасць дазваляе кожнай гаспадарцы нарыхтоўваць кармы ў тэмпе і якасна. Трамбоўка сенажу вядзецца ў дзве змены — ад 4 да 5 дзён ідзе на кожную траншэю. Трамбоўка па такой схеме дазваляе максімальна выціснуць паветра з сенажу, гэтым самым выключыць развіццё гніласных бактэрый.
Пра эканомію паліва. Яго прывозяць у “Райаграсервіс”, а адтуль потым размяркоўваюць па гаспадарках раёна ў залежнасці ад аб’ёму выкананых работ. Многія трактары, кормаўборачныя агрэгаты аснашчаны лічыльнікамі ўліку паліва. Гэта дае добры вынік: расход саляркі скараціўся. Усяго за дзень гаспадаркі раёна спажываюць каля 20 тон паліва.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



1 комментарий по теме “Касавіца буксуе

  1. Скучный материал. Такие писали во времена СССР. Без обид.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *