Першыя ўрокі пачынаюцца ў дзіцячым садзе

Новости Образование Общество

Урок у дзіцячым садзе

Першыя ўрокі пачынаюцца ў дзіцячым садзе. Малады педагог Шумілінскага ясляў-сада Яна Лісоўская праводзіць заняткі па развіцці мовы.

Задача няпростая, улічваючы, што Яна Уладзіміраўна працуе з інтэграванай групай, дзе сабраны дзеткі ад трох да шасці год. А тут карэспандэнт газеты завітаў з фотаапаратам, і дзеці прывычна працуюць на камеру, пазіруюць, спрачаюцца перад аб’ектывам, хто з іх прыгажэй.
Фотасесію заканчваем хутка, каб не зрываць урок. Выхавальніца ўсміхаецца і прызнаецца, што любіць дзяцей за шчырасць – «яны чыстыя, не хлусяць, вераць у цуды, і я магу быць чарадзеем у іх вачах, адкрываючы новае, нязведанае».
А ў педагогі яна трапіла не выпадкова, так вырашыла яшчэ ў дзяцінстве, на маміным прыкладзе (Святлана Уладзіміраўна Уласень, мама выхавальніцы, працуе настаўнікам пачатковых класаў у Шумілінскай СШ №1) рашыла, што гэта самая лепшая і неабходная прафесія.
Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №76 ад 01.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *