У Шумілінскай СШ № 1 на мінулым тыдні прайшла вахта памяці Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка

Образование

Мінула 70 год…
У СШ № 1 на мінулым тыдні прайшла Вахта Памяці Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка, чыё 90-годдзе з дня нараджэння святкуецца ў гэтым годзе.
А ў рамках Вахты Памяці ў мінулы аўторак, 15 кастрычніка, у школе быў асаблівы дзень – Дзень Памяці. Менавіта ў гэты дзень семдзесят гадоў таму загінуў П. А. Акуцыёнак. Старшакласнікі школы ўсклалі гірлянду і кветкі да мемарыяльнай пліты з партрэтам П. А. Акуцыёнка ў Алеі Герояў, што ў гарадскім парку, а потым сабраліся ў актавай зале на ўрачыстае мерапрыемства “А памяць свяшчэнная”.
Вучні школы, якая носіць імя П. А. Акуцыёнка, успомнілі ў гэты дзень свайго славутага земляка і ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання. Вучням быў прадэманстраваны відэаролік “На апошнім рубяжы земляка”.
Калісьці і Пётр Антонавіч Акуцыёнак вучыўся у шумілінскай школе. Гэта быў просты шумілінскі хлопец, які ў няпоўныя васямнаццаць пайшоў абараняць Радзіму. Пры фарсіраванні Дняпра паблізу мястэчка Лоева узвод малодшага лейтэнанта Пятра Акуцыёнка першым замацаваў сцяг ля варожай траншэі на правым беразе ракі. Гэты бой 15 кастрычніка 1943 года стаў для нашага славутага земляка апошнім.
Імя П. А. Акуцыёнка стала бессмяротным. У гонар нашага земляка адведзены куток у школьным музеі, ягоным імем названа вуліца райцэнтра і піянерская дружына СШ № 1, пра яго подзвіг напісана ў “Кнізе народнай славы Шумілінскага раёна”. А наш зямляк Анатоль Міхееў прысвяціў памяці Пятра Акуцыёнка баладу, якую дзеці чыталі падчас Дня Памяці.
У гэты памятны дзень – 15 кастрычніка – група другакласнікаў была прынята ў акцябраты, старшакласнікам былі ўручаны членскія білеты БРСМ.
У СШ № 1 арганізавана выстава “Жыццё і подзвіг П. А. Акуцыёнка”, а таксама выстава малюнкаў дзяцей “Памяці героя”. У музеі гісторыі школы прайшлі экскурсіі і гісторыка-краязнаўчыя гульні для вучняў малодшых класаў. Закончылася Вахта Памяці літаратурна-музычнай вечарынай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2013 г.



3 комментария по теме “У Шумілінскай СШ № 1 на мінулым тыдні прайшла вахта памяці Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка

  1. Восхищаюсь работой педагогов Шумилинской СШ №1 по патриотическому воспитанию детей.

  2. При чём здесь Вторая Мировая война и современные белорусские детки независимой РБ?
    Ну было. Большие империи — Россия и Германия развязали в 20 веке две мировые войны за расширение границ и мировое господство. Типичная бессмысленная империалистическая бойня. В результате два германских Рейха и две имперских России — царская и советская давно сгнили и рассыпались, как гнилые пни.
    Белорусов, которых принудительно гнали умирать за чужие интересы правителей сверхдержав, конечно жаль. Но к патриотам Беларуси они не имеют никакого отношения. Обычные жертвы чужой войны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *