Со старшеклассниками Шумилинской СШ №2 встретился председатель Шумилинского райсовета Николай Будневич

2021 – Год народного единства Образование

Ці лёгка быць дэпутатам?

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ (Школа актыўнага грамадзяніна) у Шумілінскую СШ №2 на сустрэчу са старшакласнікамі завітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Хто такі дэпутат, як ім стаць і ці лёгка ім быць? Чым займаюцца дэпутаты, колькі атрымліваюць, якую ролю ў грамадстве адыгрываюць.
Размова атрымалася адкрытай і цікавай. Для многіх старшакласнікаў тэма была, сапраўды, новай і невядомай, і госць праліў святло на многія пытанні. Хто такі дэпутат, што ўяўляе сабой раённы дэпутацкі корпус, як праходзяць выбары дэпутатаў розных узроўняў, якія пытанні вырашаюць дэпутаты – Мікалай Будневіч пастараўся расказаць вучням зразумела, проста, даходліва…
Пытанні, зразумела, былі. Першае – колькі атрымліваюць дэпутаты. Мікалай Аляксеевіч шчыра прызнаўся, што зарплату ў раённым дэпутацкім корпусе атрымлівае толькі адзін ён, бо з’яўляецца старшынёй. Для астатніх 27 чалавек, дэпутатаў райсавета дваццаць восьмага склікання – гэта дадатковая бясплатная грамадская нагрузка да асноўнай работы. Але гаворка ідзе не пра грошы, а пра аўтарытэт, павагу, актыўную грамадскую пазіцыю, імкненне дапамагчы людзям у вырашэнні іх пытанняў. Таму стаць дэпутатам можа не кожны, не кожнаму народ акажа давер. Быць дэпутатам вельмі адказна і ганарова.
Закранулі старшакласнікі актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна, у прыватнасці, спартыўнае жыццё. Пацікавіліся вучні, як хутка ў іх школе пабудуюць новую спартзалу. Напрыканцы сустрэчы Мікалай Будневіч падзякаваў адміністрацыі і старшакласнікам за адкрыты дыялог, падкрэсліў, што сёння ў краіне створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу кожнага маладога грамадзяніна. «І я вам шчыра жадаю не быць пабочнымі назіральнікамі, – падсумаваў госць. – А самім займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, і старацца рабіць добрыя справы на карысць сям’і, блізкіх, роднай школы і пасёлка, на карысць краіны.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў № 77 ад 05.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *