Белорусская сельскохозяйственная академия приглашает на учёбу

Молодёжь Образование Сельское хозяйство

Вас чакае акадэмія ў Горках

Выкладчык Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Андрэй Ісакаў сустрэўсяса старшакласнікамі СШ №1 і СШ №2 г. п. Шуміліна, Мікіціхінскай і Обальскай сярэдніх школ,  расказаў пра акадэмію і запрасіў паступаць у яе. Усе сустрэчы пачыналіся з уручэння падарункаў ўстановам адукацыі – насення таматаў, радыскі, морквы і іншых культур селекцыі вучоных акадэміі для вырошчвання на прышкольных участках. Ужо гэтым выкладчык ВНУ прыцягнуў да сябе ўвагу і зацікавіў як вучняў, так і настаўнікаў.  Быў паказаны відэафільм пра акадэмію ў Горках.

«16 вучэбных корпусаў, 14 інтэрнатаў, вучэбна-вопытная гаспадарка, бібліятэка, сталовая, батанічны сад, дэндрарый, Палац культуры, спарткомплекс са стадыёнам і басейнам – усё гэта акадэмія ў Горках, – расказаў Андрэй Ісакаў. –  На 16 факультэтах дзённага і завочнага аддзяленняў вучыцца каля 15 тысяч студэнтаў. У акадэміі робіцца ўсё для таго, каб узровень ведаў будучых спецыялістаў, як і рэйтынг самай старэйшай ВНУ краіны, заставаліся нязменна высокімі».

Выкладчык падрабязна спыніўся на льготах пры паступленні: можна здаваць як ЦТ, так і ўнутраныя экзамены ў ВНУ, і падаць у прыёмную камісію сертыфікат з лепшымі адзнакамі.

Ён нагадаў, што для паступлення на такія спецыяльнасці як агранамія, заатэхнія, прамысловае рыбаводства, ахова раслін і каранцін, селекцыя і насенняводства, птушкагадоўля, плодаагародніцтва, аграхімія і глебазнаўства трэба здаваць уступныя іспыты па біялогіі і хіміі.

Фізіку і матэматыку трэба рыхтаваць тым, хто хоча вучыцца па спецыяльнасцях тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці, меліярацыя і водная гаспадарка, сельскае будаўніцтва і абустройства тэрыторый, тэхнічнае забеспячэнне меліярацыйных і водагаспадарчых работ.

Каб паступіць на эканаміста аграпрамысловага комплексу, трэба  трымаць іспыты па матэматыцы і замежнай мове.

У акадэміі можна атрымаць спецыяльнасці землеўпарадкаванне, зямельны кадастр (ЦТ па фізіцы, матэматыцы і рускай (беларускай) мовах), сусветная эканоміка, бухгалтарскі ўлік, фінансы і крэдыт, маркетынг (ЦТ  па матэматыцы, замежнай мове, рускай або беларускай мовах), правазнаўства (ЦТ па грамадазнаўстве, замежнай мове, рускай (беларускай) мовах).

Студэнты акадэміі маюць шэраг пераваг: стыпендыя на 15% вышэй, чым у іншых ВНУ рэспублікі, у перыяд навучання на 3-4 курсах  паралельна можна атрымаць другую вышэйшую адукацыю, а таксама вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі «В» (легкавы аўтамабіль) і «С» (грузавы аўтамабіль), па жаданні можна вывучаць кітайскую мову.

Дарэчы, на ўсе названыя спецыяльнасці будучыя абітурыенты могуць узяць накіраванне  на мэтавую падрыхтоўку ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ці ў любым сельгаспрадпрыемстве раёна – паступленне на бюджэт гарантавана нават пры мінімальных балах ЦТ (пры гэтым не трэба здаваць экзамены).

Старшакласнікам, хто вучыцца ў агракласах, таксама не трэба здаваць ЦТ – залічваюць на вучобу па балу атэстата (па профільных прадметах павінна быць ацэнка не ніжэй 7).

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №27 ад 12.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *