Студенты будут копать картошку в трёх хозяйствах района

Сельское хозяйство

Памочнікі будуць капаць бульбу
На гэтым тыдні дапамагаць убіраць ураджай да нас прыедуць студэнты. Іх чакаюць у трох гаспадарках: “Прыдзвінскім”, “Мішневічах”, “Шумілінскім райаграсэрвісе”. Памочнікі з горада будуць капаць бульбу. На 28 гектарах ў “Прыдзвінскім” будзе працаваць 50 чалавек з Віцебскага дзяржаўнага палітэхнічна-прафесійнага ліцэю. 25 навучэнцаў гэтай жа навучальнай установы будуць убіраць бульбу на 26 гектарах у “Мішневічах”.  А вось у райаграсэрвісе чакаюць памочнікаў (усяго 40 чалавек) з Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-педагагічнага каледжа.
Навучэнцы прафесійна-тэхнічных устаноў будуць працаваць у нашым раёне на працягу месяца, жыць будуць на кватэрах.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №67 ад 02.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *