Шумілінскі лясгас запрашае жыхароў раёна 9 кастрычніка прыняць удзел у акцыі «Чысты лес»

Новости Общество Экология

Зробім нашы лясы чыстымі!

Добраахвотная акцыя «Чысты лес» пройдзе па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 9 кастрычніка як грамадскае мерапрыемства, прымеркаванае да Года народнага адзінства, закліканае садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванню лясоў.

У сувязі з гэтым Шумілінскі лясгас заклікае ўсіх нераўнадушных жыхароў нашага раёна ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, прылягаючую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю.
Стаць удзельнікам акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас ці любое лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе.
З 1 кастрычніка Шумілінскі лясгас пачаў рэгістрацыю ўдзельнікаў акцыі «Чысты лес». Кантактныя тэлефоны: 5-16-15 (галоўны ляснічы І. Гарошчык), 5-16-13 (лясны аддзел), 5-16-21 (намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Л. Доктарава), 5-16-11 (ляснічы Шумілінскага лясніцтва А. Калдуноў), 5-16-02 (ляснічы Мікіціхінскага лясніцтва К. Істушкін), 5-16-04 (ляснічы Мікалаеўскага лясніцтва С. Сцепанец), 5-16-07 (ляснічы Обальскага вопытна-вытворчага лясніцтва А. Габец), 5-16-24 (ляснічы Мішневіцкага лясніцтва А. Шэбушаў), 4-43-01 (ляснічы Казьянскага лясніцтва У. Мазейка).
Лес чакае вашай дапамогі!
Людміла ДОКТАРАВА,
намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгаса.
Апублікавана ў № 77 ад 05.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *