З 4 кастрычніка на Шуміліншчыне стартавала акцыя «Моладзь за бяспеку!»

Безопасность Молодёжь Новости

Рэспубліканская акцыя «Моладзь – за бяспеку!»

З 4 кастрычніка на Шуміліншчыне стартавала акцыя «Моладзь за бяспеку!»

Каб папулярызаваць дзейнасць Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП) і прафесію ратавальніка-пажарнага, з 4 да 15 кастрычніка ў краіне пройдзе прафілактычная акцыя «Моладзь – за бяспеку!».
Сёлетні год для БМГАРП юбілейны – грамадская арганізацыя адзначае 20-годдзе, таму мерапрыемстваў запланавана багата. Актыўны ўдзел у акцыі прымуць актывісты раённых аддзяленняў і члены клуба юных ратавальнікаў-пажарных.
Акцыя пройдзе ў 2 этапы. На першым этапе – з 4 да 12 кастрычніка – ратавальнікі сумесна з актывістамі БМГАРП акажуць шэфскую дабрачынную дапамогу адзінока пражываючым пенсіянерам, інвалідам, ветэранам вайны ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, складзіраванні дроў, уборцы прыдамавых тэрыторый, а таксама нагадаюць сталым грамадзянам, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, як падрыхтавацца да бяспечнага ацяпляльнага сезона.
Другі этап, які пройдзе з 13 да 15 кастрычніка, будзе поўны яркіх эмоцый і ўражанняў, бо чакаецца святкаванне дня нараджэння арганізацыі. Па добрай традыцыі адбудзецца ўрачысты прыём хлопцаў і дзяўчат у рады Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і ўручэнне пасведчанняў.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *