15 февраля – День памяти воинов-интернационалистов

Актуалии Официально

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – памятная дата для кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь. У Афганістане савецкія войскі, у складзе якіх былі і нашы землякі, праявілі храбрасць, стойкасць і адвагу ў барацьбе з тэрарызмам і сталі прыкладам сумленнага выканання воінскага абавязку. Многія з вас і сёння ў страі, але шмат хто з нашых суайчыннікаў з гарачых кропакне вярнуўся.
Мы схіляем галовы перад светлай памяццю загінуўшых герояў.
15 лютага – гэта не проста дзень памяці загінуўшых, гэта магчымасць выказаць словы глыбокага прызнання і ўдзячнасці ўсім тым, хто з гонарам і мужнасцю выканаў свой грамадзянскі доўг.
У гэты дзень ад усёй душы жадаем усім ветэранам-афганцам, іх сем’ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, удачы і мірнага неба над галавой.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *