У шумилинских волейболистов – 1 место

Новости Спорт, туризм

Перамога шумілінцаў

У Міёрах прайшоў турнір па валейболе сярод змешаных каманд на прызы сектара спорту і турызму Міёрскага райвыканкама.
За перамогу змагаліся 5 каманд, гонар Шуміліншчыны абаранялі Рыта Бяззубенка, Дзмітрый Бяззубенка, Валерыя Бяззубенка, Антон Сілін, Ілья Шніпаў, Вольга Гаева, Дзяніс Догель і Арцём Мухо. На рахунку нашых валейбалістаў перамогі над камандамі з Глыбокага, Верхнядзвінска і Міёраў і пройгрыш ад валейбалістаў з Дзісны.
Першае месца з-за роўнасці набраных ачкоў вызначылася па дадатковых паказчыках, у выніку перамогу на турніры святкавала каманда нашага раёна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №82 ад 22.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *