Стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

Безопасность Новости Общество

Каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 1 па 30 лістапада па ўсёй краіне праходзіць акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».

Акрамя работнікаў МНС, у акцыі прымуць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, а таксама прадстаўнікі аховы здароўя, адукацыі і іншых зацікаўленых арганізацый.

Мерапрыемствы пройдуць у тры этапы.

1-ы этап — 1-12 лістапада – акцыя «завітае» на прамысловыя, сельгас-прадпрыемствы і ў іншыя арганізацыі.

2-гі этап — 15-25 лістапада  – акцыя праводзіцца ў ССНУ (ліцэях, каледжах, школах), на базе аддзяленняў дзённага знаходжання пры рэгіянальных наркалагічных дыспансерах, а таксама ў цэнтрах бяспекі.

3-ці этап — 26-30 лістапада — акцыя праводзіцца ў месцах з масавым знаходжаннем людзей (на адкрытых пляцоўках), сельскіх Саветах.

МНС нагадвае: будзьце ўважлівымі і асцярожнымі пры курэнні! Беражыце сябе і сваіх блізкіх.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *