Нашы навіны

Новости

Нашы навіны

Да Шумілінскага лясгаса далучыўся Дрэтуньскі
1 лістапада да Шумілінскага лясгаса далучаны Дрэтуньскі лясгас Полацкага раёна. За кошт далучаных тэрыторый плошча лясгаса павялічылася на 56 тысяч гектараў. Лясная гаспадарка Шуміліншчыны пабольшала на 4 лясніцтвы і вытворчы ўчастак, які ўключае ў сябе лесапункт і дрэваапрацоўчы цэх, з колькасцю працуючых 150 чалавек.
Алена КАРПУШЭНКА.

Рэканструкцыя сеткі сувязі
У в. Сураўні праведзена рэканструкцыя сеткі сувязі, расказала старшыня Мішневіцкага сельвыканкама Галіна Зязюлька. Работнікі Шумілінскага ўчастка РУП «Белтэлекам» устанавілі вузел доступу да паслуг тэлефоннай сувязі, тэлебачання і хуткаснага інтэрнэта. Карыстацца гэтымі дабротамі можа кожны вясковец.

Пагрузчык – камунгасу
На днях УП ЖКГ пабагацела на новы франтальны пагрузчык кітайскай вытворчасці. Тэхніку, якая каштуе 176 тысяч рублёў, узялі ў лізінг, расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства Аляксандр Левіт. Пагрузчык працуе на ўчастку «Шумілінскі», а пры неабходнасці – і ў вёсках раёна.

Драбіны для бібліятэкі
КУСГП «Сіроцінскі», у якой даўнія сяброўскія сувязі з мясцовай бібліятэкай, прэзентавала ўстанове чаканы і вельмі патрэбны падарунак – драбіны (рус. — стремянка). За такую дабрачыннасць кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства вельмі ўдзячная мясцовы бібліятэкар Галіна Белагалоўка. Цяпер ёй лёгка дабрацца да самых высокіх стэлажоў з кнігамі.

Бароны ў падарунак
ААТ «АграБаравінка» пабагацела на новую прычапную тэхніку. Ціраспальскі райаграсэрвіс падарыў сельгаспрадпрыемству новыя бароны да трактара МТЗ-3522, расказаў намеснік дырэктара гаспадаркі Мікалай Рыбікаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №86 ад 05.11.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *