Канікулы без гаджэтаў

Главное Новости Образование

Канікулы без гаджэтаў

«Мы вельмі зацікаўлены, каб канікулы дзеці праводзілі без гаджэтаў у руках і не перад тэлевізарам, а займаліся цікавымі і карыснымі справамі, – расказала намеснік дырэктара раённага цэнтра дзяцей і моладзі Іна Сінкевіч.

– На перыяд восеньскіх канікулаў для зручнасці дзяцей мы змянілі расклад заняткаў па інтарэсах. У цэнтры працуюць 48 заняткаў па інтарэсах, якія наведваюць больш за чатырыста дзяцей. У нас можна навучыцца выпілоўваць, вязаць, маляваць, танцаваць, рабіць розныя падзелкі і яшчэ шмат чаму карыснаму. Педагогі дадатковай адукацыі выкарыстоўваюць разнастайныя формы работы – праводзяць экскурсіі, круглыя сталы, віктарыны, гульні, спаборніцтвы, акцыі, конкурсы».
Адзін з самых наведваемых гурткоў – «Акварэлька», які выкладае Святлана Бараноўская. Дзеці (самым малодшым шэсць гадоў) не толькі тут вучацца маляваць, але і фантазіруюць, праяўляюць ініцыятыву, удзельнічаюць у конкурсах і набываюць новых сяброў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №86 ад 05.11.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *