У Шуміліне прайшоў мітынг «Вялікі рубеж гісторыі»

Главное Новости

«Вялікі рубеж гісторыі»

У райцэнтры напярэдадні 104-ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшоў мітынг «Вялікі рубеж гісторыі», удзел у якім брала кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы.

Для членаў ветэранскай арганізацыі Таццяны Карніловіч, Таццяны Цэрах і Ларысы Ганчаровай Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – свята маладосці.

Мяняюцца ацэнкі і каштоўнасці мінулых гадоў, але Вялікі Кастрычнік не згубіў сваёй актуальнасці, беларусы не адмовіліся ад сваёй гісторыі, а ўзялі з яе мудрыя ўрокі, адзначыла падчас віншаванняў у адрас землякоў намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Менавіта рэвалюцыя рашаючым чынам змяніла шляхі гістарычнага развіцця краіны і прывяла да пачатку арганізацыі новага грамадскага строю, які не меў аналагаў ва ўсім свеце. Ірына Іванаўна адзначыла, што Кастрычнік меў вялікае значэнне для станаўлення беларускай дзяржаўнасці, адкрыў магчымасці для многіх дасягненняў савецкай эпохі. Наш народ атрымаў права на самавызначэнне, узбагаціў нацыянальную культуру, стварыў эканамічны патэнцыял краіны. Дзякуючы ўсяму гэтаму, мы маем немалыя поспехі як у рэспубліцы, так і ў нашым раёне. І. І. Шалахава расказала пра тыя станоўчыя пераўтварэнні, якія зроблены ў Шуміліне падчас падрыхтоўкі да абласных «Дажынак».
Са святам удзельнікаў мітынгу павіншаваў і намеснік старшыні раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Генадзь Шынкевіч. Перагортваючы старонкі гісторыі нашай краіны, ён адзначыў заслугі некалькіх пакаленняў, якія прысвяцілі свае лепшы гады абароне Радзімы ад ворагаў, будаўніцтву дастойнага жыцця, выхаванню маладога пакалення ў духу патрыятызму і любові да сваёй Айчыны.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка Леніну і Алеі Славы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №87 ад 09.11.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *