Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Недаплаты падаткаў
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў абласны Камітэт дзяржкантролю забяспечыў паступленне ў бюджэт падаткаў ад суб’ектаў Міёрскага, Аршанскага, Докшыцкага і Віцебскага раёнаў на суму больш чым 60 тыс. руб.
Заканадаўствам устаноўлены асаб-лівасці пры разліку падаткаў у выпадку аплаты за набытыя тавары, работы і паслугі за кошт сродкаў дзяржаўнай падтрымкі з бюджэту, паколькі прафінансаваныя дзяржавай расходы не змяншаюць памер падаткаабкладаемай базы. Разам з тым КДК выявіў факты недаплаты некаторымі арганізацыямі падаткаў у выніку незабеспячэння імі належнага ўліку дзяржпадтрымкі.
КДК вобласці звяртае ўвагу, што за нявыплату альбо няпоўную выплату падатковых плацяжоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, для юрыдычнай асобы прадугледжаны штраф у памеры 40% ад нявыплачанай сумы падатку, збору, але не менш 10 базавых велічынь, а для ІП – 40% ад нявыплачанай сумы падатку, збору, але не менш 2 БВ.

На кантролі – спортустановы
КДК вобласці прааналізаваў дзейнасць спецыялізаванай спартыўнай установы, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спартсменаў высокага класа.
Падчас вывучэння пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў на ўтрыманне спартыўных устаноў праведзены аналіз дзейнасці абласной установы вышэйшага спартыўнага звяна, у якім выяўлены асобныя праблемы, што ўплываюць на падрыхтоўку спартыўнага рэзерву па лёгкай атлетыцы.
З кожным годам установа сутыкаецца з цяжкасцямі пры адборы спартсменаў-навучэнцаў для залічэння ў групы спартыўнага ўдасканалення і вышэйшага спартыўнага майстэрства, прычынамі чаго з’яўляюцца скарачэнне колькасці вучняў па ўсёй вертыкалі падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і цякучка кадраў трэнерска-выкладчыцкага складу. Таксама адзначана недастатковасць матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
Па выніках аналізу КДК прапанаваў упраўленню спорту і турызму аблвыканкама прыняць дзейсныя меры.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №89 ад 16.11.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *