Два першыя месцы ў вобласці на рахунку механізатараў ААТ «Прыазёрны мір»

Главное Новости Сельское хозяйство

Два першыя месцы ў вобласці

Мікалай Жыгуноў.

Па выніках абласных спаборніцтваў сярод механізатараў сельгаспрадпрыемстваў, якія праводзіў абласны камітэт Беларускага прафесійнага саюза аграпрамысловага комплексу, два першыя месцы на рахунку механізатараў ААТ «Прыазёрны мір».

Аляксандр Раманятаў.

На ўздыме зябліва вызначыўся Аляксандр Раманятаў (на яго рахунку 729 гектараў). Мікалай Жыгуноў заняў першае месца ў вобласці па сяўбе азімых культур (2278 гектараў).
Перадавікі вытворчасці ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №93 ад 30.11.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *